Вы еще ничего не заказали

Каталог

Энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі» – шматтомнае выданне, у якім адлюстраваны гісторыі і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі. Дзясяты том энцыклапедыі ўключае каля 2 тысяч артыкулаў, прысвечаных Віцебску і ўсім населеным пунктам Аршанскага, Бешанковіцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў – як сучасных, так і тых, што зніклі ў выніку сацыяльна-эканамічных змен і працэсаў урбанізацыі. Разам з гісторыяй вёсак, пасёлкаў і гарадоў тут прыводзяцца звесткі аб помніках гісторыі і культуры, прозвішчы людзей – ураджэнцаў гэтых мясцін, што вызначыліся ў гісторыі беларускай дзяржавы, пакінулі значны след у сусветнай культурнай спадчыне. Унікальнасць і значнасць кнігі ў тым, што яна паказвае незалежную Беларускую дзяржаву праз прызму тых “цаглінак”, якія яе складаюць – праз летапісы простых вёсак, ад часу іх першай згадкі ў пісьмовых крыніцах да нашых дзён. Тут жылі і цяпер жывуць грамадзяне краіны, якія сваім жыццём увасабляюць яе гісторыю. Гэтым кніга набывае патрыятычны сэнс і дапамагае выхоўваць у моладзі павагу да спадчыны сваёй краіны. Выданне багата ілюстравана. Яго рукапісы рыхтаваліся калектывам аўтараў – навуковымі супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусіі і з’яўляюцца вынікам іх шматгадовай працы ў бібліятэках і архівах Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны і Польшчы.
Уорд Л.
0 руб.
1 руб.
Энгельгардт М.А.
Рибо Т.
1 руб.
1 руб.
Лебокк Д.,
Лотце Г.
Коялович М.И.
1 руб.
1 руб.
Макс Нордау
Гизо Ф.
1 руб.
1 руб.
Е.Ф. Карский Серия основана в 2006 году. В 3 томах
Cерия "В гостях у сказки"
Горулева Е.С.
2 руб.
2 руб.
 
© РУП "Издательство “Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2010
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
 
-->