Вы еще ничего не заказали

Каталог

Александров В. Ю.,
Языкович Л.В.,
Калистратова В.В.,
Малей А.Н.,
Жуковская Т.И.,
и др.
Дурейко Л.И.,
Лосева Г.Д.,
Юркевич Т.Ю.
15 руб.
10 руб.
Фотаальбом
Жуковская Т.И.
Кніга распавядае пра жыццёвы шлях славутых асветнікаў-друкароў Івана Фёдарава, Пятра Мсціслаўца і Спірыдона Собаля. Іван Фёдараў выпусціў у свет грунтоўныя кнігі, што значна спрыялі пашырэнню асветы і развіццю духоўнай культуры трох усходнеславянскіх народаў: беларусаў, украінцаў і рускіх. Пётр Мсціславец на працягу многіх гадоў аддаваў свае жыццёвыя сілы і веды на карысць асветы і адукацыі простых людзей. Па сутнасці, менавіта ён адрадзіў і працягнуў справу Францыска Скарыны і нават узбагаціў закладзеныя ім традыцыі кнігадрукавання. Годны прадаўжальнік кнігавыдавецкай справы Спірыдон Собаль быў таленавітым друкаром-прадпрымальнікам, паколькі ў розных мясцінах ствараў прыватныя друкарні, выдаваў у іх кнігі рэлігійнай і адукацыйна-выхаваўчай тэматыкі, а затым спрыяў іх папулярызацыі і распаўсюджванню. Матэрыял у кнізе пабудаваны на фактах, чытэльны i багата аздоблены iлюстрацыямi. Чытач убачыць рэпрадукцыi карцiн, копii дакументаў, сучасныя фотаздымкi i выявы тых жа месцаў на старых паштоўках. Аўтар кнігі “Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Спірыдон Собаль” стварыў iнтэрактыўную прастору, якая дазваляе знаёмiцца з гiстарычнымi асобамi, адчуваючы каларыт XVI – XVII стагоддзяў. I зрабiць гэта будзе цiкава не толькi школьнiку i настаўнiку, але і кожнаму, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа.
13 руб.
8 руб.
Кніга падсумоўвае вынікі вялікай працы аўтара па вывучэнні будаўніцтва і разбурэння драўляных святынь Берасцейшчыны ў Х—ХХІ стагоддзях. У выданні апісваюцца існуючыя і страчаныя цэрквы і касцёлы, царкоўнае начынне, храналагічна распавядаецца пра рамонты і перабудовы. Акрамя задакументаваных фактаў, аўтар прыводзіць і легенды аб абразах і цэрквах, якія носяць мясцовы каларыт і могуць прыцягнуць увагу эмацыйных чытачоў. У выданні змешчаны спіс помнікаў архітэктуры ў выглядзе храналагічных табліц, геаграфічны індэкс, што дазваляе легка знайсці неабходныя месцы. У канцы кнігі дадаюцца ілюстрацыі, якія дазваляюць чытачу паўней уявіць багатае архітэктурнае мінулае Берасцейшчыны. Кніга “Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры” прасякнута любоўю да роднага краю, душэўным болем за страчаныя святыні. Выданне будзе цікавым для школьнікаў і дарослых, краязнаўцаў, патрыётаў роднага краю, для ўсіх неабыякавых людзей, хто жадае больш даведацца пра гісторыю Беларусi.
У кнізе «Святы Беларусі» распавядаецца пра гісторыю паходжання і сутнасць асобных на родных, рэлігійных, дзяржаўных свят і святочных дзён, якія найчасцей адзначаюцца беларусамі. Выданне дапоўнена каляровымі ілюстрацыямі.
44 руб.
9 руб.
Книга белорусского писателя, кандидата исторических наук Н.А. Голубевой посвящена выдающемуся деятелю белорусской и советской политической истории XX века Кириллу Трофимовичу Мазурову, который внес неоценимый вклад в экономическое, социальное развитие БССР, стоял у истоков смелых реформ в СССР, вошедших в историю как «косыгинские», принимал непосредственное участие в их реализации. Эта книга — попытка на основе широкой исследовательской базы, ранее неизвестных документов, долгие годы хранившихся в архивах под грифом «Совершенно секретно», «Особый сектор», личных дневниковых записей и неоконченных воспоминаний Мазурова переосмыслить время, в которое он жил и работал, по-новому взглянуть на события той эпохи, вокруг которых и сегодня не утихают споры, — «холодная война», Чехословакия, Афганистан. А еще вопреки сложившимся стереотипам о советских лидерах показать, что даже в условиях, исключающих всякую свободу мнений, были люди, которые видели и понимали и перегибы, и ошибки партийного руководства, не боялись во всеуслышание говорить о них, отстаивать иную точку зрения, понять, что же на самом деле происходило в коридорах власти и о чем так долго молчало время?
Кніга аднаго верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?» змяшчае пад сваёй вокладкай пераклады гэтага твора на 101 мову свету. Аб’яднаўшы пісьменнікаў, перакладчыкаў і проста ўлюбёных у беларускую паэзію людзей з розных кантынентаў агульнай ідэяй — данесці да сваіх суайчыннікаў сугучнасць думак беларусаў, яна сапраўды можа лічыцца інтэрнацыянальнай кнігай свету. Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў, усіх тых, каго цікавіць Беларусь, хто хоча спазнаць душу беларускага народа і паспрабаваць знайсці адказ на пытанне: «А хто там ідзе?».
34 руб.
24 руб.
Кніга беларускага гісторыка, дырэктара мемарыяльнага комплексу «Хатынь» А.Г.Зельскага прысвечана 75-годдзю трагедыі вёскі Хатынь, якая стала для ўсяго свету сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Другой сусветнай вайне. 22 сакавіка 1943 года гітлераўскія карнікі знішчылі вёску, спалілі жывымі і расстралялі амаль усіх яе жыхароў – 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак. Помнікам усім ім стаў мемарыяльны комплекс «Хатынь». У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі пра Хатынь пачынаючы з 16 стагоддзя, расказ пра трагедыю гэтай і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў Вялікую Айчынную вайну, гісторыя стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь» і яго падрабязнае апісанне. Выданне прызначана для школьнікаў і навучэнскай моладзі Беларусі, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Радзімы.
Яшчэ ў дахрысціянскі перыяд існавала традыцыя фарбаваць яйкі, якая была звязана з веснавымі святамі. З прыняццем хрысціянства яйка стала неад’емнай часткай велікодных дзён. Размаляванае падчас Вялікага посту, яно лічылася абярэгам. Традыцыі аздаблення пераходзілі з пакалення ў пакаленне. Важнае значэнне мелі колер малюнка, выкарыстаныя элементы. Сваімі сакрэтамі стварэння сапраўднай велікоднай пісанкі дзеліцца ў кнізе мастацтвазнавец В. Пісарэнка. Выданне ўключае цэлую галерэю цудоўных вырабаў, якія можна стварыць, выкарыстоўваючы атрыманыя навыкі. Кніга будзе карыснай як для спецыялістаў, так і усіх, хто толькі спасцігае гэта цудоўнае рамяство на занятках у гуртках, студыях, майстар-класах.
24 руб.
11 руб.
 
© РУП "Издательство “Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2010
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
 
-->