Вы еще ничего не заказали

Каталог

Диплом II Евразийской международной книжной выставки-ярмарки Eurasian Book Fair 2017 в Астане.
Багата ілюстраванае выданне, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, вызначае вытокі і дасягненні еўрапейскага кнігадрукавання, прадстаўляе друкаваную спадчыну Францыска Скарыны ў Беларусі і свеце, паказвае ўплыў першадрукара на развіццё кніжнай культуры Беларусі.
14 руб.
15 руб.
Александров В. Ю.,
Языкович Л.В.,
Калистратова В.В.,
Малей А.Н.,
Жуковская Т.И.,
и др.
Кніга, напісаная беларускімі этнолагамі, прадстаўляе найбольш пашыраныя ў Беларусі этнічныя групы: беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татар, цыганоў, немцаў, латышоў, літоўцаў, якія жылі тут стагоддзямі. У ёй вызначаны асаблівасці іх матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры, прааналізаваны сучасны стан нацыянальна-культурнага развіцця. У выданні дадзена інфармацыя і пра этнічныя групы, якія стварылі свае дыяспары ў Беларусі ў ХХ ст.: азербайджанцаў, армян, грузін, казахаў і інш. Кніга багата ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі здымкамі. Выданне будзе карысным у практычнай дзейнасці дзяржаўных структур усіх узроўняў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў і навучэнцаў. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднай краіны ва ўсёй яе разнастайнасці.
15 руб.
17 руб.
Складальнікі: Глушко Настасся, Ярмалінская Наталля. Выпуск выдання ажыццёўлены сумесна з РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства»
19 руб.
19 руб.
В номинации "Наука и инновации" диплом I степени на II Евразийской международной книжной выставке-ярмарке Eurasian Book Fair 2017 в Астане. В богато иллюстрированном издании показаны история становления самых известных машиностроительных брендов, редкие и необычные машины, а также модели, опередившие свое время. Особо широко представлены техника нового поколения и инновационные разработки современных белорусских конструкторов.
20 руб.
20 руб.
Падрыхтаваная ў год святкавання 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі энцыклапедыя «Янка Купала» асвятляе жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, аналізуе ўсе яго паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя, драматургічныя творы, іх змест, літаратурна-мастацкія якасці, умовы падрыхтоўкі, распавядае аб краінах і гарадах, якія наведваў Янка Купала, уключае біяграфіі людзей, з якімі ён быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго творчасць. Раскрываецца вобраз народнага песняра ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры і культуры.
Падрыхтаваная ў год святкавання 500-годдзя беларускага і ўсходне-славянскага кнігадрукавання персанальная энцыклапедыя «Францыск Скарына» асвятляе жыццё і творчасць беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, асветніка Францыска Скарыны. Энцыклапедыя раскрывае шматгранны жыццёвы і творчы шлях Ф.Скарыны, аналізуе ўсе яго кнігі, іх змест, умовы падрыхтоўкі і мастацкае аздабленне, распавядае аб краінах і гарадах, з якімі быў звязаны беларускі асветнік, дае біяграфіі людзей, з якімі Ф.Скарына быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго кнігавыдавецкую дзейнасць, а таксама паслядоўнікаў першадрукара ў выдавецкай справе. Раскрываецца вобраз Ф.Скарыны ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
23 руб.
23 руб.
 
© РУП "Издательство “Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2010
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
 
-->