Вы еще ничего не заказали

Каталог

Выданне знаёміць з творчасцю беларускага мастака, нацыянальнага генія, майстра імпрэсіяністычнага пейзажу, чалавека з унікальным талентам тонкага лірыка Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі (1872–1957). Жывапісец меў яскравую творчую індывідуальнасць, дасканала валодаў своеасаблівай мастацкай мовай. Вымушаны з розных абставін жыць і працаваць у Расіі, ён да апошняй хвіліны душой і думкамі вяртаўся да сваёй малой Радзімы, якая ўзгадавала яго і вывела на сусветна вядомую сцяжыну мастацтва. Ён пісаў: “У кожнага чалавека ёсць радзіма. Яна жыве ў сэрцы, у думках. Можна разлюбіць нявесту, жонку, але разлюбіць радзіму – жахліва, немагчыма… Была вясна. Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…”. Асабліва падабалася Вітольду Каятанавічу, калі ён адзін, сам з сабою, хадзіў на паляванне, блукаў па бясконцых палетках і пералесках з фарбамі і са стрэльбай. У маўклівых назіраннях вечара, сутоння, золаку ён падоўгу слухаў цішыню і сваё сэрца, якое ўсхвалявана білася ў грудзях… Для яго гукі былі размовай, якая то заціхала, то раптам зноў ажывала, у якой былі і пачуццё, і думка. “Маё жыццё з маленства паяднана з прыродай. У ёй і з ёю для мяне заўсёды быў сэнс жыцця. Я вырас у вёсцы, у прыродзе, у народзе”, – прыгадваў пад канец жыцця славуты беларускі мастак. Альбом “Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…” – своеасаблівая спроба праз творы мастака і лірычныя замалёўкі, што прадстаўлены вершамі беларускіх і рускіх паэтаў, а таксама праз успаміны Бялыніцкага-Бірулі спасцігнуць унутраны свет слыннага беларускага майстра. Выданне будзе цікавым шырокаму колу чытачоў, якія захапляюцца мастацтвам Беларусі.
19 руб.
33 руб.
У кнізе ў папулярнай форме апавядаецца пра жыццёвы шлях, літаратурную nворчасць і дзейнасць па пашырэнні ведаў сярод простых людзей трох выдатных пісьменнікаў 19 стагоддзя, якія жылі на беларускіх землях, — Вінцэнта Дуніна- Марцінкевіча (1808—1884), Уладзіслава Сыракомлі (1823—1862) і Вінцэся Каратынскага (1831—1891). Кніга прызначана для навучэнцаў і выкладчыкаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа.
Кніга распавядае пра жыццёвы шлях славутых асветнікаў-друкароў Івана Фёдарава, Пятра Мсціслаўца і Спірыдона Собаля. Іван Фёдараў выпусціў у свет грунтоўныя кнігі, што значна спрыялі пашырэнню асветы і развіццю духоўнай культуры трох усходнеславянскіх народаў: беларусаў, украінцаў і рускіх. Пётр Мсціславец на працягу многіх гадоў аддаваў свае жыццёвыя сілы і веды на карысць асветы і адукацыі простых людзей. Па сутнасці, менавіта ён адрадзіў і працягнуў справу Францыска Скарыны і нават узбагаціў закладзеныя ім традыцыі кнігадрукавання. Годны прадаўжальнік кнігавыдавецкай справы Спірыдон Собаль быў таленавітым друкаром-прадпрымальнікам, паколькі ў розных мясцінах ствараў прыватныя друкарні, выдаваў у іх кнігі рэлігійнай і адукацыйна-выхаваўчай тэматыкі, а затым спрыяў іх папулярызацыі і распаўсюджванню. Матэрыял у кнізе пабудаваны на фактах, чытэльны i багата аздоблены iлюстрацыямi. Чытач убачыць рэпрадукцыi карцiн, копii дакументаў, сучасныя фотаздымкi i выявы тых жа месцаў на старых паштоўках. Аўтар кнігі “Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Спірыдон Собаль” стварыў iнтэрактыўную прастору, якая дазваляе знаёмiцца з гiстарычнымi асобамi, адчуваючы каларыт XVI – XVII стагоддзяў. I зрабiць гэта будзе цiкава не толькi школьнiку i настаўнiку, але і кожнаму, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа.
9 руб.
8 руб.
Кніга падсумоўвае вынікі вялікай працы аўтара па вывучэнні будаўніцтва і разбурэння драўляных святынь Берасцейшчыны ў Х—ХХІ стагоддзях. У выданні апісваюцца існуючыя і страчаныя цэрквы і касцёлы, царкоўнае начынне, храналагічна распавядаецца пра рамонты і перабудовы. Акрамя задакументаваных фактаў, аўтар прыводзіць і легенды аб абразах і цэрквах, якія носяць мясцовы каларыт і могуць прыцягнуць увагу эмацыйных чытачоў. У выданні змешчаны спіс помнікаў архітэктуры ў выглядзе храналагічных табліц, геаграфічны індэкс, што дазваляе легка знайсці неабходныя месцы. У канцы кнігі дадаюцца ілюстрацыі, якія дазваляюць чытачу паўней уявіць багатае архітэктурнае мінулае Берасцейшчыны. Кніга “Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры” прасякнута любоўю да роднага краю, душэўным болем за страчаныя святыні. Выданне будзе цікавым для школьнікаў і дарослых, краязнаўцаў, патрыётаў роднага краю, для ўсіх неабыякавых людзей, хто жадае больш даведацца пра гісторыю Беларусi.
Читателю предлагается очередная книга из серии «История для школьников» об одном из самых знаменитых князей XIV века – Андрее Полоцком. Сын великого князя Ольгерда и внук второго великого князя – Гедимина, он был известен в Великом Княжестве Литовском, русских княжествах и за их пределами. Участник многих великих сражений своего времени, таких как битвы у Синих Вод и на реке Вожа, Куликовская битва, князь Андрей прожил долгую жизнь, полную опасностей и приключений, и погиб, как подобает настоящему воину и защитнику родной земли, в битве на реке Ворскла, заслужив уважение и друзей, и врагов. Книга рекомендована для детей среднего и старшего школьного возраста, а также для всех, кого интересует история Беларуси. «Это было время великих битв, крестоносцев, закованных в латы, лихих степняков-кочевников, удалых польских шляхтичей, могучих русских богатырей и литовского рыцарства, целая эпоха королей, ханов, магистров, князей и эмиров. Это было время Андрея Полоцкого и его современников – Ольгерда, Кейстута, Ягайло, Витовта, Дмитрия Донского и Владимира Храброго, Мамая, Тохтамыша и Тамерлана. Всё это – история нашей Беларуси, которую стоит знать».
44 руб.
6 руб.
У кнізе «Святы Беларусі» распавядаецца пра гісторыю паходжання і сутнасць асобных на родных, рэлігійных, дзяржаўных свят і святочных дзён, якія найчасцей адзначаюцца беларусамі. Выданне дапоўнена каляровымі ілюстрацыямі.
Книга белорусского писателя, кандидата исторических наук Н.А. Голубевой посвящена выдающемуся деятелю белорусской и советской политической истории XX века Кириллу Трофимовичу Мазурову, который внес неоценимый вклад в экономическое, социальное развитие БССР, стоял у истоков смелых реформ в СССР, вошедших в историю как «косыгинские», принимал непосредственное участие в их реализации. Эта книга — попытка на основе широкой исследовательской базы, ранее неизвестных документов, долгие годы хранившихся в архивах под грифом «Совершенно секретно», «Особый сектор», личных дневниковых записей и неоконченных воспоминаний Мазурова переосмыслить время, в которое он жил и работал, по-новому взглянуть на события той эпохи, вокруг которых и сегодня не утихают споры, — «холодная война», Чехословакия, Афганистан. А еще вопреки сложившимся стереотипам о советских лидерах показать, что даже в условиях, исключающих всякую свободу мнений, были люди, которые видели и понимали и перегибы, и ошибки партийного руководства, не боялись во всеуслышание говорить о них, отстаивать иную точку зрения, понять, что же на самом деле происходило в коридорах власти и о чем так долго молчало время?
9 руб.
34 руб.
Кніга аднаго верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?» змяшчае пад сваёй вокладкай пераклады гэтага твора на 101 мову свету. Аб’яднаўшы пісьменнікаў, перакладчыкаў і проста ўлюбёных у беларускую паэзію людзей з розных кантынентаў агульнай ідэяй — данесці да сваіх суайчыннікаў сугучнасць думак беларусаў, яна сапраўды можа лічыцца інтэрнацыянальнай кнігай свету. Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў, усіх тых, каго цікавіць Беларусь, хто хоча спазнаць душу беларускага народа і паспрабаваць знайсці адказ на пытанне: «А хто там ідзе?».
Яшчэ ў дахрысціянскі перыяд існавала традыцыя фарбаваць яйкі, якая была звязана з веснавымі святамі. З прыняццем хрысціянства яйка стала неад’емнай часткай велікодных дзён. Размаляванае падчас Вялікага посту, яно лічылася абярэгам. Традыцыі аздаблення пераходзілі з пакалення ў пакаленне. Важнае значэнне мелі колер малюнка, выкарыстаныя элементы. Сваімі сакрэтамі стварэння сапраўднай велікоднай пісанкі дзеліцца ў кнізе мастацтвазнавец В. Пісарэнка. Выданне ўключае цэлую галерэю цудоўных вырабаў, якія можна стварыць, выкарыстоўваючы атрыманыя навыкі. Кніга будзе карыснай як для спецыялістаў, так і усіх, хто толькі спасцігае гэта цудоўнае рамяство на занятках у гуртках, студыях, майстар-класах.
24 руб.
11 руб.
 
© РУП "Издательство “Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2010
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
 
-->