Вы еще ничего не заказали

Валерый Мароз «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры»

Валерый Мароз  «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры»
Автор:
Кніга падсумоўвае вынікі вялікай працы аўтара па вывучэнні будаўніцтва і разбурэння драўляных святынь Берасцейшчыны ў Х—ХХІ стагоддзях. У выданні апісваюцца існуючыя і страчаныя цэрквы і касцёлы, царкоўнае начынне, храналагічна распавядаецца пра рамонты і перабудовы. Акрамя задакументаваных фактаў, аўтар прыводзіць і легенды аб абразах і цэрквах, якія носяць мясцовы каларыт і могуць прыцягнуць увагу эмацыйных чытачоў. У выданні змешчаны спіс помнікаў архітэктуры ў выглядзе храналагічных табліц, геаграфічны індэкс, што дазваляе легка знайсці неабходныя месцы. У канцы кнігі дадаюцца ілюстрацыі, якія дазваляюць чытачу паўней уявіць багатае архітэктурнае мінулае Берасцейшчыны. Кніга “Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры” прасякнута любоўю да роднага краю, душэўным болем за страчаныя святыні. Выданне будзе цікавым для школьнікаў і дарослых, краязнаўцаў, патрыётаў роднага краю, для ўсіх неабыякавых людзей, хто жадае больш даведацца пра гісторыю Беларусi.
Год издания: 2018
Страниц: 512
Переплет: Твердый
Формат: 84×100 1/16
ISBN: 978-985-11-1055-7
Валерый Мароз
44 руб.
Кніга падсумоўвае вынікі вялікай працы аўтара па вывучэнні будаўніцтва і разбурэння драўляных святынь Берасцейшчыны ў Х—ХХІ стагоддзях. У выданні апісваюцца існуючыя і страчаныя цэрквы і касцёлы, царкоўнае начынне, храналагічна распавядаецца пра рамонты і перабудовы. Акрамя задакументаваных фактаў, аўтар прыводзіць і легенды аб абразах і цэрквах, якія носяць мясцовы каларыт і могуць прыцягнуць увагу эмацыйных чытачоў. У выданні змешчаны спіс помнікаў архітэктуры ў выглядзе храналагічных табліц, геаграфічны індэкс, што дазваляе легка знайсці неабходныя месцы. У канцы кнігі дадаюцца ілюстрацыі, якія дазваляюць чытачу паўней уявіць багатае архітэктурнае мінулае Берасцейшчыны. Кніга “Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры” прасякнута любоўю да роднага краю, душэўным болем за страчаныя святыні. Выданне будзе цікавым для школьнікаў і дарослых, краязнаўцаў, патрыётаў роднага краю, для ўсіх неабыякавых людзей, хто жадае больш даведацца пра гісторыю Беларусi. "Ужо даўно няма тых фундатараў і будаўнікоў, якія ставілі маляўнічыя ўтульныя храмы, рэзалі для іх драўляныя скульптуры, ладзілі іканастасы і алтары, малявалі на дошках выявы святых і цудоўных Багародзіц з ружовымі, як мальвы, вуснамі і ўважлівым, ласкавым позіркам прыгожых вачэй. Няма таксама і жанчын, што некалі вышывалі квяцістыя ручнікі і вытыкалі посцілкі, каб упрыгожыць імі святыні. Але не зніклі ў нябыт гэтыя людзі, бо захаваўся плён іх дабратворнай працы. Сцены драўляных касцёлаў і цэркваў нібыта навечна ўвабралі іх думкі і пачуцці, жаданні і малітвы. Здаецца, менавіта з гэтай прычыны драўлянае народное дойлідства ўражвае нас сваёй самавітай дасканаласцю. Ва ўсім гэтым ёсць і незаўважаная шматзначнасць: скіроўваючыся да прыгожай святыні, мы адчуваем эмацыянальны заклік захаваць чысціню того, што завецца Душою... ”
 
© РУП "Издательство “Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2018
пер. Калинина, 16, 220012, г. Минск, Республика Беларусь
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
Cоциальные сети:




 
-->