Каталог
В номинации "Наука и инновации" диплом I степени на II Евразийской международной книжной выставке-ярмарке Eurasian Book Fair 2017 в Астане.
В богато иллюстрированном издании показаны история становления самых известных машиностроительных брендов, редкие и необычные машины, а также модели, опередившие свое время. Особо широко представлены техника нового поколения и инновационные разработки современных белорусских конструкторов.
|
||||
20 руб.
|
13 руб.
|
|||
Арганы — гучныя сведкі беларускай гісторыі. Змяняліся эпохі, адбываліся лёсавызначальныя падзеі ў жыцці краіны, а гукі аргана працягвалі напаўняць душы беларусаў вялікай духоўнасцю, падштурхоўвалі задумацца аб спрадвечных каштоўнасцях чалавечага жыцця. У багатай музычнай скарбонцы беларусаў— імёны выдатных арганістаў і кампазітараў, арганных майстроў, тых, хто прысвяціў сябе служэнню “каралю музычных інструментаў”. У багата ілюстраваным выданні “Арганы Беларусі” змешчана інфармацыя аб 123 арганах, што захаваліся на тэрыторыі нашай краіны, і майстрах, якія іх стваралі, прыводзяцца тэхнічныя характарыстыкі кожнага інструмента. Кніга таксама расказвае пра гісторыю развіцця арганнай культуры на тэрыторыі Беларусі, творцаў арганнай музыкі, сучаснае развіццё арганнага выканальніцкага мастацтва.
|
Кніга, напісаная беларускімі этнолагамі, прадстаўляе найбольш пашыраныя ў Беларусі этнічныя групы: беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татар, цыганоў, немцаў, латышоў, літоўцаў, якія жылі тут стагоддзямі. У ёй вызначаны асаблівасці іх матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры, прааналізаваны сучасны стан нацыянальна-культурнага развіцця. У выданні дадзена інфармацыя і пра этнічныя групы, якія стварылі свае дыяспары ў Беларусі ў ХХ ст.: азербайджанцаў, армян, грузін, казахаў і інш. Кніга багата ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі здымкамі. Выданне будзе карысным у практычнай дзейнасці дзяржаўных структур усіх узроўняў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў і навучэнцаў. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднай краіны ва ўсёй яе разнастайнасці.
|
|||
40 руб.
|
17 руб.
|
|||
Падрыхтаваная ў год святкавання 500-годдзя беларускага і ўсходне-славянскага кнігадрукавання персанальная энцыклапедыя «Францыск Скарына» асвятляе жыццё і творчасць беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, асветніка Францыска Скарыны. Энцыклапедыя раскрывае шматгранны жыццёвы і творчы шлях Ф.Скарыны, аналізуе ўсе яго кнігі, іх змест, умовы падрыхтоўкі і мастацкае аздабленне, распавядае аб краінах і гарадах, з якімі быў звязаны беларускі асветнік, дае біяграфіі людзей, з якімі Ф.Скарына быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго кнігавыдавецкую
дзейнасць, а таксама паслядоўнікаў першадрукара ў выдавецкай справе. Раскрываецца вобраз Ф.Скарыны ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
|
У кнізе разглядаюцца сямейныя традыцыі беларусаў, якія бытавалі ў мінулыя стагоддзі, паказваецца багацце народных прыёмаў, сродкаў і метадаў выхавання дзяцей. Тэарэтычная частка дапаўняецца практычнымі заданнямі для бацькоў, якія разам з дзецьмі змогуць абагульніць атрыманую інфармацыю па тэмах: любоў да Радзімы, павага да бацькі і маці, шанаванне старэйшых прадстаўнікоў роду і інш.
Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў: маладым бацькам для сумеснага чытання і абмеркавання з дзецьмі, бабулям і дзядулям, выхавальнікам дзіцячых садоў, школьным сацыяльным педагогам для ўключэння ў праграму вучэбна--выхаваўчай дзейнасці, усім, хто цікавіцца багатай этнапедагагічнай спадчынай Беларусі.
|
|||
23 руб.
|
15 руб.
|
|||
В издании популярно освещается развитие белорусской культуры на протяжении многовекового формирования белорусской народности и белорусской нации. Показаны материальная и духовная культура города и деревни, всех слоёв населения, белорусская мифология, обрядность, фольклор. Автор рассматривает достижения современной национальной культуры, в том числе в контексте общемировой. В книге содержится
богатый иллюстративный ряд. Издание адресовано работникам учреждений культуры и образования, студентам, всем, кто интересуется белорусской культурой.
|
Лучшая книга в номинации «За полиграфическое издание» на конкурсе IX Международной книжной и полиграфической выставки «По Великому Шелковому пути» в Казахстане.
Победитель в специальной номинации «Содружество» (книга, изданная при поддержке Постоянного Комитета Союзного государства) Национального конкурса «Искусство книги-2017».
|
|||
33 руб.
|
31 руб.
|
|||
Выданне знаёміць з творчасцю беларускага мастака, нацыянальнага генія, майстра імпрэсіяністычнага пейзажу, чалавека з унікальным талентам тонкага лірыка Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі (1872–1957). Жывапісец меў яскравую творчую індывідуальнасць, дасканала валодаў своеасаблівай мастацкай мовай.
Вымушаны з розных абставін жыць і працаваць у Расіі, ён да апошняй хвіліны душой і думкамі вяртаўся да сваёй малой Радзімы, якая ўзгадавала яго і вывела на сусветна вядомую сцяжыну мастацтва. Ён пісаў: “У кожнага чалавека ёсць радзіма. Яна жыве ў сэрцы, у думках. Можна разлюбіць нявесту, жонку, але разлюбіць радзіму – жахліва, немагчыма… Была вясна. Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…”.
Асабліва падабалася Вітольду Каятанавічу, калі ён адзін, сам з сабою, хадзіў на паляванне, блукаў па бясконцых палетках і пералесках з фарбамі і са стрэльбай. У маўклівых назіраннях вечара, сутоння, золаку ён падоўгу слухаў цішыню і сваё сэрца, якое ўсхвалявана білася ў грудзях… Для яго гукі былі размовай, якая то заціхала, то раптам зноў ажывала, у якой былі і пачуццё, і думка. “Маё жыццё з маленства паяднана з прыродай. У ёй і з ёю для мяне заўсёды быў сэнс жыцця. Я вырас у вёсцы, у прыродзе, у народзе”, – прыгадваў пад канец жыцця славуты беларускі мастак.
Альбом “Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…” – своеасаблівая спроба праз творы мастака і лірычныя замалёўкі, што прадстаўлены вершамі беларускіх і рускіх паэтаў, а таксама праз успаміны Бялыніцкага-Бірулі спасцігнуць унутраны свет слыннага беларускага майстра. Выданне будзе цікавым шырокаму колу чытачоў, якія захапляюцца мастацтвам Беларусі.
|
Бульба, или картофель, в Беларуси считается «вторым хлебом», а самих белорусов часто называют бульбашами. В меню, культуре и сельском хозяйстве белорусов картофель традиционно играет большую роль. Беларусь входит в десятку мировых лидеров по производству картофеля, а по выращиванию и потреблению картофеля на душу населения занимает одно из первых мест в мире. Популярность картофеля обусловлена его неповторимым биохимическим составом и особенными вкусовыми характеристиками. В предлагаемом издании впервые в системном виде представлено более 2 тысяч различных рецептов блюд из картофеля. Книга рекомендуется широкому кругу читателей, интересующихся возможностями использования картофеля в кулинарии.
|
|||
33 руб.
|
35 руб.
|
|||