Вы еще ничего не заказали

Каталог

Выданне знаёміць з творчасцю беларускага мастака, нацыянальнага генія, майстра імпрэсіяністычнага пейзажу, чалавека з унікальным талентам тонкага лірыка Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі (1872–1957). Жывапісец меў яскравую творчую індывідуальнасць, дасканала валодаў своеасаблівай мастацкай мовай. Вымушаны з розных абставін жыць і працаваць у Расіі, ён да апошняй хвіліны душой і думкамі вяртаўся да сваёй малой Радзімы, якая ўзгадавала яго і вывела на сусветна вядомую сцяжыну мастацтва. Ён пісаў: “У кожнага чалавека ёсць радзіма. Яна жыве ў сэрцы, у думках. Можна разлюбіць нявесту, жонку, але разлюбіць радзіму – жахліва, немагчыма… Была вясна. Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…”. Асабліва падабалася Вітольду Каятанавічу, калі ён адзін, сам з сабою, хадзіў на паляванне, блукаў па бясконцых палетках і пералесках з фарбамі і са стрэльбай. У маўклівых назіраннях вечара, сутоння, золаку ён падоўгу слухаў цішыню і сваё сэрца, якое ўсхвалявана білася ў грудзях… Для яго гукі былі размовай, якая то заціхала, то раптам зноў ажывала, у якой былі і пачуццё, і думка. “Маё жыццё з маленства паяднана з прыродай. У ёй і з ёю для мяне заўсёды быў сэнс жыцця. Я вырас у вёсцы, у прыродзе, у народзе”, – прыгадваў пад канец жыцця славуты беларускі мастак. Альбом “Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…” – своеасаблівая спроба праз творы мастака і лірычныя замалёўкі, што прадстаўлены вершамі беларускіх і рускіх паэтаў, а таксама праз успаміны Бялыніцкага-Бірулі спасцігнуць унутраны свет слыннага беларускага майстра. Выданне будзе цікавым шырокаму колу чытачоў, якія захапляюцца мастацтвам Беларусі.
У кнізе ў папулярнай форме апавядаецца пра жыццёвы шлях, літаратурную nворчасць і дзейнасць па пашырэнні ведаў сярод простых людзей трох выдатных пісьменнікаў 19 стагоддзя, якія жылі на беларускіх землях, — Вінцэнта Дуніна- Марцінкевіча (1808—1884), Уладзіслава Сыракомлі (1823—1862) і Вінцэся Каратынскага (1831—1891). Кніга прызначана для навучэнцаў і выкладчыкаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа.
33 руб.
9 руб.
Кніга распавядае пра жыццёвы шлях славутых асветнікаў-друкароў Івана Фёдарава, Пятра Мсціслаўца і Спірыдона Собаля. Іван Фёдараў выпусціў у свет грунтоўныя кнігі, што значна спрыялі пашырэнню асветы і развіццю духоўнай культуры трох усходнеславянскіх народаў: беларусаў, украінцаў і рускіх. Пётр Мсціславец на працягу многіх гадоў аддаваў свае жыццёвыя сілы і веды на карысць асветы і адукацыі простых людзей. Па сутнасці, менавіта ён адрадзіў і працягнуў справу Францыска Скарыны і нават узбагаціў закладзеныя ім традыцыі кнігадрукавання. Годны прадаўжальнік кнігавыдавецкай справы Спірыдон Собаль быў таленавітым друкаром-прадпрымальнікам, паколькі ў розных мясцінах ствараў прыватныя друкарні, выдаваў у іх кнігі рэлігійнай і адукацыйна-выхаваўчай тэматыкі, а затым спрыяў іх папулярызацыі і распаўсюджванню. Матэрыял у кнізе пабудаваны на фактах, чытэльны i багата аздоблены iлюстрацыямi. Чытач убачыць рэпрадукцыi карцiн, копii дакументаў, сучасныя фотаздымкi i выявы тых жа месцаў на старых паштоўках. Аўтар кнігі “Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Спірыдон Собаль” стварыў iнтэрактыўную прастору, якая дазваляе знаёмiцца з гiстарычнымi асобамi, адчуваючы каларыт XVI – XVII стагоддзяў. I зрабiць гэта будзе цiкава не толькi школьнiку i настаўнiку, але і кожнаму, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа.
Кніга падсумоўвае вынікі вялікай працы аўтара па вывучэнні будаўніцтва і разбурэння драўляных святынь Берасцейшчыны ў Х—ХХІ стагоддзях. У выданні апісваюцца існуючыя і страчаныя цэрквы і касцёлы, царкоўнае начынне, храналагічна распавядаецца пра рамонты і перабудовы. Акрамя задакументаваных фактаў, аўтар прыводзіць і легенды аб абразах і цэрквах, якія носяць мясцовы каларыт і могуць прыцягнуць увагу эмацыйных чытачоў. У выданні змешчаны спіс помнікаў архітэктуры ў выглядзе храналагічных табліц, геаграфічны індэкс, што дазваляе легка знайсці неабходныя месцы. У канцы кнігі дадаюцца ілюстрацыі, якія дазваляюць чытачу паўней уявіць багатае архітэктурнае мінулае Берасцейшчыны. Кніга “Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры” прасякнута любоўю да роднага краю, душэўным болем за страчаныя святыні. Выданне будзе цікавым для школьнікаў і дарослых, краязнаўцаў, патрыётаў роднага краю, для ўсіх неабыякавых людзей, хто жадае больш даведацца пра гісторыю Беларусi.
8 руб.
44 руб.
У кнізе «Святы Беларусі» распавядаецца пра гісторыю паходжання і сутнасць асобных на родных, рэлігійных, дзяржаўных свят і святочных дзён, якія найчасцей адзначаюцца беларусамі. Выданне дапоўнена каляровымі ілюстрацыямі.
Книга белорусского писателя, кандидата исторических наук Н.А. Голубевой посвящена выдающемуся деятелю белорусской и советской политической истории XX века Кириллу Трофимовичу Мазурову, который внес неоценимый вклад в экономическое, социальное развитие БССР, стоял у истоков смелых реформ в СССР, вошедших в историю как «косыгинские», принимал непосредственное участие в их реализации. Эта книга — попытка на основе широкой исследовательской базы, ранее неизвестных документов, долгие годы хранившихся в архивах под грифом «Совершенно секретно», «Особый сектор», личных дневниковых записей и неоконченных воспоминаний Мазурова переосмыслить время, в которое он жил и работал, по-новому взглянуть на события той эпохи, вокруг которых и сегодня не утихают споры, — «холодная война», Чехословакия, Афганистан. А еще вопреки сложившимся стереотипам о советских лидерах показать, что даже в условиях, исключающих всякую свободу мнений, были люди, которые видели и понимали и перегибы, и ошибки партийного руководства, не боялись во всеуслышание говорить о них, отстаивать иную точку зрения, понять, что же на самом деле происходило в коридорах власти и о чем так долго молчало время?
9 руб.
34 руб.
Яшчэ ў дахрысціянскі перыяд існавала традыцыя фарбаваць яйкі, якая была звязана з веснавымі святамі. З прыняццем хрысціянства яйка стала неад’емнай часткай велікодных дзён. Размаляванае падчас Вялікага посту, яно лічылася абярэгам. Традыцыі аздаблення пераходзілі з пакалення ў пакаленне. Важнае значэнне мелі колер малюнка, выкарыстаныя элементы. Сваімі сакрэтамі стварэння сапраўднай велікоднай пісанкі дзеліцца ў кнізе мастацтвазнавец В. Пісарэнка. Выданне ўключае цэлую галерэю цудоўных вырабаў, якія можна стварыць, выкарыстоўваючы атрыманыя навыкі. Кніга будзе карыснай як для спецыялістаў, так і усіх, хто толькі спасцігае гэта цудоўнае рамяство на занятках у гуртках, студыях, майстар-класах.
У кнізе ў папулярнай форме апавядаецца пра жыццёвы шлях і дзейнасць трох асвет- нікаў 19 стагоддзя — пісьменнікаў, пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, якія ўнеслі значны ўклад у вывучэнне фальклору роднага краю — Яна Баршчэўскага (каля 1794 — 1851) і Яна Чачота (1796—1847), а таксама геолага і натураліста, даслечыка пры- роды Чылі Ігната Дамейкі (1802—1889). Кніга прызначана для навучэнцаў і выкладчыкаў навучальных устаноў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа.
11 руб.
10 руб.
У кнізе ў папулярнай форме апавядаецца пра жыццёвы шлях, светапогляд і дзейнасць па прапагандзе навуковых і філасофскіх ведаў эпохі Асветніцтва трох выдатных вучоных Беларусі 18—19 стагоддзяў — Казіміра Нарбута (1738—1807), Яна Снядэцкага (1756—1830) і Анёла Доўгірда (1776—1835). Творчасць асветнікаў разглядаецца на фоне шырокага грамадскага жыцця таго часу. Кніга прызначана для навучэнцаў і выкладчыкаў навучальных устаноў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа.
Падрыхтаваная ў год святкавання 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі энцыклапедыя «Янка Купала» асвятляе жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, аналізуе ўсе яго паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя, драматургічныя творы, іх змест, літаратурна-мастацкія якасці, умовы падрыхтоўкі, распавядае аб краінах і гарадах, якія наведваў Янка Купала, уключае біяграфіі людзей, з якімі ён быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго творчасць. Раскрываецца вобраз народнага песняра ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры і культуры.
7 руб.
23 руб.
 
© УП "Издательство "Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2018
пер. Калинина, 16, 220012, г. Минск, Республика Беларусь
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
Cоциальные сети:




 
-->