Вы еще ничего не заказали

Гарады і вёскі Беларусі Т.10 кн.1 (Віцебская вобласць)

Гарады і вёскі Беларусі Т.10 кн.1  (Віцебская вобласць)
Редакционная коллегия:
Энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі» – шматтомнае выданне, у якім адлюстраваны гісторыі і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі. Дзясяты том энцыклапедыі ўключае каля 2 тысяч артыкулаў, прысвечаных Віцебску і ўсім населеным пунктам Аршанскага, Бешанковіцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў – як сучасных, так і тых, што зніклі ў выніку сацыяльна-эканамічных змен і працэсаў урбанізацыі. Разам з гісторыяй вёсак, пасёлкаў і гарадоў тут прыводзяцца звесткі аб помніках гісторыі і культуры, прозвішчы людзей – ураджэнцаў гэтых мясцін, што вызначыліся ў гісторыі беларускай дзяржавы, пакінулі значны след у сусветнай культурнай спадчыне. Унікальнасць і значнасць кнігі ў тым, што яна паказвае незалежную Беларускую дзяржаву праз прызму тых “цаглінак”, якія яе складаюць – праз летапісы простых вёсак, ад часу іх першай згадкі ў пісьмовых крыніцах да нашых дзён. Тут жылі і цяпер жывуць грамадзяне краіны, якія сваім жыццём увасабляюць яе гісторыю. Гэтым кніга набывае патрыятычны сэнс і дапамагае выхоўваць у моладзі павагу да спадчыны сваёй краіны. Выданне багата ілюстравана. Яго рукапісы рыхтаваліся калектывам аўтараў – навуковымі супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусіі і з’яўляюцца вынікам іх шматгадовай працы ў бібліятэках і архівах Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны і Польшчы.
Год издания: 2018
Страниц: 696
Переплет: Твердый
Формат: 84×108 1/16
ISBN: 978-985-11-1062-5
28 руб.
Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтавала ўнікальны сацыяльна значны выдавецкі праект, прысвечаны Віцебскай вобласці, – энцыклапедыю «Гарады і вёскі Беларусі. Віцебская вобласць» (том 10, кніга 1). Аналагаў падобнага выдання няма на тэрыторыі постсавецкай прасторы. Энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі» – шматтомнае выданне, у якім адлюстраваны гісторыі і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі. Дзясяты том энцыклапедыі ўключае каля 2 тысяч артыкулаў, прысвечаных Віцебску і ўсім населеным пунктам Аршанскага, Бешанковіцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў – як сучасных, так і тых, што зніклі ў выніку сацыяльна-эканамічных змен і працэсаў урбанізацыі. Разам з гісторыяй вёсак, пасёлкаў і гарадоў тут прыводзяцца звесткі аб помніках гісторыі і культуры, прозвішчы людзей – ураджэнцаў гэтых мясцін, што вызначыліся ў гісторыі беларускай дзяржавы, пакінулі значны след у сусветнай культурнай спадчыне. Унікальнасць і значнасць кнігі ў тым, што яна паказвае незалежную Беларускую дзяржаву праз прызму тых “цаглінак”, якія яе складаюць – праз летапісы простых вёсак, ад часу іх першай згадкі ў пісьмовых крыніцах да нашых дзён. Тут жылі і цяпер жывуць грамадзяне краіны, якія сваім жыццём увасабляюць яе гісторыю. Гэтым кніга набывае патрыятычны сэнс і дапамагае выхоўваць у моладзі павагу да спадчыны сваёй краіны. Выданне багата ілюстравана. Яго рукапісы рыхтаваліся калектывам аўтараў – навуковымі супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусіі і з’яўляюцца вынікам іх шматгадовай працы ў бібліятэках і архівах Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны і Польшчы. Складальнікі ўпэўнены, што такое важнае сацыяльна значнае выданне павінна прысутнічаць у кніжных зборах кожнай бібліятэкі краіны, у кожным краязнаўчым музеі, у працоўных кабінетах кіраўнікоў усіх узроўняў – гарадской і раённай адміністрацыі, прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сельскіх Саветаў, аграгарадкоў і аграсядзіб, бізнес-структур і прафсаюзных арганізацый вобласці.
 
© РУП "Издательство “Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2010
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
 
-->