Вы еще ничего не заказали

Издательство «Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки» на празднике «Купалье» ("Александрия собирает друзей") представило свои лучшие книги о стране, народном творчестве, а также научно-популярную литературу.

10.07.2017

Праздник "Купалье" ("Александрия собирает друзей") состоялся в минувшие выходные. Это масштабный творческий проект – удивительный и неповторимый по насыщенности мероприятий и теплоте сердец его участников. С каждым годом праздник набирает все большую популярность и становится брендом нашей страны, организаторы стараются найти и представить гостям что-то новое, показать единство истоков исторического и культурного наследия народов.

Как отметил во время открытия праздника заместитель премьер-министра Беларуси Василий Жарко, на живописном берегу Днепра встречаются люди разных поколений и национальностей, для каждого из них -- это уникальная возможность обменяться творческими идеями и опытом, а для зрителей – увидеть и восхититься их профессионализмом, почувствовать настроение и состояние души народного мастера. «Очень важно передать эти традиции молодому поколению. И мы видим, как достойно на празднике демонстрирует свое творчество и мастерство талантливая молодежь. И только сохраняя традиции духовной самобытности народа, мы можем рассмотреть будущее", - подчеркнул вице-премьер.

Масштабная ярмарка декоративно-прикладного творчества традиционно развернулась на празднике "Купалье". Презентовать свое искусство и мастерство на фестивальную площадку "Город дружбы", которая была разбита на живописном берегу Днепра, приехали более 200 народных мастеров из 7 стран: Беларуси, России, Украины, Польши, Литвы, Латвии и Эстонии.

Богатое книжное наследие Беларуси, составляющее гордость национального книгопечатания,  было также представлено на празднике.

По славам директора ОАО «Могилевсоюзпечать» Владимира Петровича, гостям были представлены лучшие издательские проекты последнего времени. На площадке "Друкарскi двор" ярко была показана история и богатые традиции книгопечатания Беларуси, которое отмечает в этом году свое 500-летие. Для этого было установлено оборудование, сделанное по чертежам XVI века, - печатный станок, на котором Франциск Скорина печатал свои книги. Каждый желающий смог увидеть, как делалась тогда бумага, как печаталась книга, и своими руками изготовить экслибрис (книжный знак), посвященный празднику "Купалье".

Сотрудники Издательства «Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки» приняли активное участие в празднике «Купалье». На стендах ОАО «Могилевсоюзпечать» экспозиция издательства была самой заметной и значимой. Наибольший интерес у гостей и участников праздника вызвали книги, посвященные 500-летию белорусского и восточноевропейского книгопечатания «Сусветная спадчына Францыска Скарыны», «Франциск Скорина – человек мира», а также книги в сериях «Беларусь современная. Бренды Беларуси», «Белорусская детская энциклопедия», «Энцыклапедыя народнага майстра”, “Ганаруся табой, Беларусь”, “История для школьников”, “Маленький профессор” и др.

 

Прэзентацыя кнігі «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку», якая сёлета удастоена Спецыяльнага дыплома журы Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2017”, адбылася на свяце “Купалле”.

Навукова-папулярнае выданне «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку», падрыхтаванае  Выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» па ініцыятыве Магілёўскага аблвыканкама пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, -- першае ў краіне выданне, прысвечанае  гісторыі кнігадрукавання асобнага рэгіёна  Беларусі.

Увага да магілёўскага кнігадруку выклікана выключнай роляй,  якую яно адыграла ў гісторыі культуры Беларусі. Выдадзеныя на Магілёўшчыне амаль 400 гадоў таму кнігі з’яўляюцца нацыянальным скарбам і сведчаннем  багатай гістарычнай мінуўшчыны нашай краіны.

Кніга «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку» выдадзена на беларускай і англійскай мовах і прадстаўляе багатую і рознабаковую спадчыну  вядомага магілёўскага кнігадрукара  Спірыдона Собаля і яго паслядоўнікаў 17—18 стагоддзяў.

Народжаны ў Магілёве,  Спірыдон Собаль стаў родапачынальнікам і найбольш вядомым праваслаўным выдаўцом  Беларусі  першай  паловы 17 ст.  Прадаўжальнік справы Францыска Скарыны, ён  пачаў кнігадрукаванне  ў Куцейне, Буйнічах пад Магілёвам і ў самім Магілёве. Спірыдон Собаль выдаў першы на землях сучаснай Беларусі «Буквар».

Кніга  «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку» прадстаўляе  ўнікальны  перыяд магілёўскага кнігадрукавання праз найбольш  яскравыя кніжныя помнікі і лёсы іх стваральнікаў, а таксама прэзентуе прыклады мастацкага аздаблення магілёўскіх старадрукаваных кніг, якія стварылі феномен магілёўскай школы гравюры. Магілёўскія старадрукі выклікаюць вялікі інтарэс як самабытны феномен  беларускай культуры  і як здабытак агульнаславянскай культурнай спадчыны.  

Упершыню ў Беларусі  ў энцыклапедычным выданні паказаны найбольш  значныя  кнігі, якія складаюць феномен магілёўскага кнігадруку, у прыватнасці,  найбольш цікавыя старонкі і развароты выданняў,  іх вокладкі, тытульныя аркушы,  а таксама мастацкае аздабленне кніг – застаўкі,   пераплёты,  буквіцы,  маніяцюры,  ініцыялы. Зараз гэтыя кнігі зберагаюцца ў музеях і кнігасховішчах Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін.

Гэта сапраўды міжнародны праект. У кнізе выкарыстаны матэрыялы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога  краязнаўчага   музея імя  Е.Р. Раманава, Магілёўскага  абласнога мастацкага музея імя П. Масленікава,   Музея гісторыі Магілёва, Нацыянальнай  бібліятэкі  Украіны  імя У.І. Вярнадскага, Нацыянальнага музея імя  А. Шаптыцкага ў  Львове, Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі,   Бібліятэкі Расійскай акадэміі  навук,  Расійскай нацыянальнай  бібліятэкі, Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, Ягелонскай бібліятэкі ў Кракаве, Бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта і інш. 

Складальнікам  кнігі «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку» з’яўляецца  беларускі спецыяліст у галіне кнігазнаўства,  намеснік  дырэктара  Нацыянальнай  бібліятэкі  Беларусі  Аляксадр Суша. Аўтарскі калектыў прадстаўлены найбольш  вядомымі  беларускімі і замежнымі даследчыкамі. Мастацкае аздабленне кнігі стварыла дызайнер Алена Сітайла.

 

 


Источник:  http://www.bel-en.by/press_center/gallery/11596/
Ссылка на источник:  http://www.bel-en.by/press_center/gallery/11596/

Перейти к полному списку

 
© РУП "Издательство “Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2010
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
 
-->