Вы еще ничего не заказали

Прэзентацыя кнігі «Беларусь: Этнічныя супольнасці»

26.12.2017

Прэзентацыя кнігі «Беларусь: Этнічныя супольнасці»

         26 снежня 2017 года ў мінскай бібліятэцы № 20 адбылася прэзентацыя новай кнігі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» – «Беларусь: Этнічныя супольнасці». У кнізе  асобнымі артыкуламі прадстаўлены беларусы і 19 найбольш буйных і вядомых этнічных супольнасцей, якія стала пражываюць на тэрыторыі нашай рэспублікі.  Дзевяць з іх (рускія, палякі, украінцы, яўрэі, татары і інш.)  пасяліліся ў Беларусі шмат вякоў таму, а 10 стварылі  свае дыяспары  ў 20 стагоддзі. Аўтарамі кнігі выступілі маладыя навукоўцы  з Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы  Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Асноўнаму тэксту  папярэднічаюць уступнае слова Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей  Л.П. Гулякі і прадмова навуковага сакратара Цэнтра даследаванняў А.У. Гурко. Прэзентацыя была арганізавана для членаў украінскіх грамадскіх арганізацый  у Рэспубліцы Беларусь. У ёй удзельнічалі  саветнік Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь І.С. Башлакоў, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў  «Ватра» В.М. Гутоўскі, старшыня маладзечанскага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Краяни» Л.М. Лысакабылка,  ад выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» – загадчык рэдакцыі гістарычных навук Ю.В. Бажэнаў, ад Цэнтра даследаванняў – В.В. Шэйбак і Н.А. Кутузава. Прамоўцы гаварылі, як стваралася гэта кніга, расказалі аб дзейнасці Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, і,  канешне, аб дзейнасці нацыянальна-грамадскіх арганізацый украінцаў Беларусі па развіцці сваёй культуры і мовы. Асаблівая  падзяка старшыні мінскага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Заповіт» і галоўнаму рэдактару газеты «Украïнець в Бєларусі» Г.Я. Калюжнай, якая стала арганізатарам і душой гэтага мерапрыемства. Cупрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана выстаўка літаратуры на тэму этнічных супольнасцей Беларусі.


Источник:  http://www.bel-en.by/press_center/gallery/12116/
Ссылка на источник:  http://www.bel-en.by/press_center/gallery/12116/

Перейти к полному списку

 
© РУП "Издательство “Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2010
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
 
-->