Вы еще ничего не заказали

Прэзентацыя першага тома персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала»

31.01.2018

Прэзентацыя першага тома персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала»

31 студзеня 2018 года  выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі разам з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы правялі прэзентацыя першага тома персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала».

Гэта багата ілюстраванае энцыклапедычнае выданне ўключае каля 1500 артыкулаў: біяграфічных, літаратуразнаўчых і крыніцазнаўчых, бібліяграфічных і нават геаграфічных, – якія даюць шырокі даведачны матэрыял аб жыцці, творчасці першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, распавядаюць пра гісторыю ўшанавання і даследавання спадчыны нацыянальнага генія.

Пад вокладкай першага тома энцыклапедыі сабраны артыкулы ад “А” да “З”. Тыраж выдання – 1500 экземпляраў. Чакаецца, што другі том выйдзе ў другой палове 2018 года.