Вы еще ничего не заказали

Папяровы край

23.02.2018

Літаратура і мастацтва № 8       23 лютага 2018 г.                                                                                                       Art-кірунак

Папяровы край

У гэтых старонках, змацаваных пераплётам, ёсць штосьці такое, што дае фору электроннаму існаванню найсучаснейшых кніг: іх абалонка, вобраз, што заключаны ў матэрыяльную форму (і яна можа быць адмысловая!), выява, якая захапляе і трымае ўвагу. Ці не таму на кніжныя кірмашы ідуць, ці не хаму спыняюцца ля адметнага асобніка і выбіраюць кнігі — для розуму і для сэрца? I таму папяровая кніга як складаная творчая з’ява, над якой працаваў калектыў аднадумцаў, адзначаецца ў асобных конкурсах, як, напрыклад, «Мастацтва кнігі». Што ўплывае на з’яўленне кнігі як мастацкай з’явы ў наш час?

 ЭПОХІ I ТРЭНДЫ

         У кожным выдавецтве ёсць мастацкі рэдактар, які займаецца прадумваннем канцэпцыі афармлення кнігі. Гэта складаная праца, бо трэба не толькі сачыць за трэндамі ілюстравання, але і ўлічваць асаблівасці менталітэту свайго чытача.

  Мы сочым за тэндэнцыямі, праглядаем кнігі еўрапейскіх краін. Але пры гэтым імкнёмся ўвасабляць свае ідэі, — расказвае загадчыца рэдакцыі мастацка-тэхнічнай падрыхтоўкі выданняў выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Алена Сітайла. — Шмат залежыць ад сюжэтаў і аўтараў, якія іх ствараюць. Мастак выбудоўвае сюжэтную лінію, згодна з якой будзе працаваць. Бываюць кнігі, у дачыненні да якіх падыходы сучаснага мастацкага афармлення прымяніць цяжка, тады мы звяртаемся да ўзораў класікі альбо арыентуемся на аналагі кніг былых часоў. Менавіта так стваралі «Сусветную спадчыну Ф. Скарыны», якая ўзяла Гран-пры ХIѴ Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» дзяржаў — удзельніц СНД.
        
Кнігі бываюць розных жанраў, таму няма агульных тэндэнцый ці фарматаў, пад якія можна падладжвацца. Перад
кожным выдавецтвам стаіць задача не паўтарацца. Кніга павінна захапіць ужо вокладкай.
   Пры афармленні рарытэтнага выдання трэба перадаць дух эпохі, — тлумачыць Алена Сітайла. Напрыклад, абазначыць эпоху ў серыі кніг: у першай можна звярнуцца да класікі, у другой — перадаць ілюстрацыйнасць, напрыклад, з дапамогай сюррэалізму, або звярнуцца да авангарду. Калі мы працуем над нацыянальным сюжэтам, можам падкрэсліць адметныя рысы з розных бакоў. Вядома, у афармленні сучасных кніг стараемся арыентавацца на міжнародны ўзровень. Але бывае і так, што айчынны чытач мае асаблівае ўспрыманне: усё ж даросламу пакаленню болып імпануе класіка, а моладзь з задавальненнем разглядае кнігі ў неардынарнай стылістыцы. Таксама будзе асаблівай падрыхтоўка кнігі да розных міжнародных кніжных конкурсаў, дзе свае крытэрыі афармлення. Кожная кніга — гэта твор мастацтва. Часам нам задаюць пытанні, чаму мы іх у музей не аддаём, бо насамрэч ёсць адчуванне, што гэта ювелірная работа.

 

 Вікторыя Аскера

 


Автор:  Вікторыя Аскера
Источник:  Лім
Ссылка на источник:  http://www.main.lim.by/

Перейти к полному списку

 
© УП "Издательство "Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2018
пер. Калинина, 16, 220012, г. Минск, Республика Беларусь
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
Cоциальные сети:




 
-->