Вы еще ничего не заказали

Год роднай зямлі на прасторах «Беларускай Энцыклапедыі»

05.03.2018

Год роднай зямлі на прасторах «Беларускай Энцыклапедыі»

На сёлетняй XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўке-кірмашы «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” прадставіла грамадскасці шэраг унікальных выдавецкіх праектаў. Кніга-альбом у серыі “Энцыклапедыя рарытэтаў” “Сусветная спадчына Францыска Скарыны”, выдадзеная да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, атрымала Гран–пры  LVIІ Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” з уручэннем дыплома імя Ф.Скарыны і памятнага знака-сімвала “Вялікі залаты фаліянт”.


          На здымку: міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч уручае Гран-пры і дыплом імя Францыска Скарыны  дырэктару выдавецтва Уладзіміру Андрыевічу.

         За дызайн кнігі “Сусветная спадчына Францыска Скарыны” Гран-пры і дыплом імя Францыска Скарыны прысуджаны загадчыку рэдакцыі мастацка-тэхнічнай падрыхтоўкі выданняў выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” Алене Сітайла (на здымку).

        У тэматычнай намінацыі “Эўрыка” выдавецтва атрымала спецыяльны дыплом і “Малы залаты фаліянт” за кнігі серыі “Энцыклапедыя народнага майстра”: “Саломапляценне”, “Пасланні ад продкаў”, “Лозапляценне”, “Пісанкі” і інш. (на здымку).

          У намінацыі “Садружнасць” адзначаны адразу дзве кнігі, падрыхтаваныя выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя” сумесна з Пастанным камітэтам Саюзнай дзяржавы. Першую прэмію атрымала кніга “Жемчужины России и Беларуси», другую -- кніга “Ветка. История старообрядчества”.

На здымку: Рыгор Рапота, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы, станоўча ацэньвае творчае супрацоўніцтва з выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. Узровень сумеснай работы – высокія ўзнагароды кніжных выставак і конкурсаў.

Пяць дзён ладзілася свята кнігі, на якім выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя”  арганізавала больш за дзесяць прэзентацый сваіх выданняў. Прапануем фотападборку з прэзентацый кніг выдавецтва.

28 лютага. Прэзентацыі персанальнай энцыклапедыі “Францыск Скарына”-- выніковага выдання юбілейных мерапрыемстваў у год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і кнігі-альбома «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» .


  

  

  

1 сакавіка.    Прэзентацыя персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала» і іншых кніг выдавецтва купалаўскай тэматыкі. 

  

  

1 сакавіка.    Тэматычная прэзентацыя выданняў з серыі «Беларусь современная»: «Беларусь. Belarus», «100 идей для Беларуси»,  «Вузовская наука Беларуси», «Земледельческая наука Беларуси», «Бренды Беларуси. Машины».



  

         На здымках: выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” і БРСМ прэзентуюць сумесны выдавецкі праект “100 идей для Беларуси” – кнігу аб фіналістах аднайменнага рэспубліканскага і абласных конкурсаў.

 2 сакавіка.    Тэматычная прэзентацыя выдання «50 уникальных заповедных территорий Беларуси» і кніг прыродаахоўнага накірунку.

  

2 сакавіка.    Прэзентацыя праекта «Беларусь. Этнічныя супольнасці», падрыхтаванага разам з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і інш.


3 сакавіка.    Прэзентацыя кнігі «Заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь».

  

  

На здымках: галоўны рэдактар выдавецтва Ларыса Языковіч, намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко і заслужаны аматарскі калектыў “Сябрынка”.

 3 сакавіка.    Прэзентацыя кнігі «Geely. Пожелание счастья» разам з  прадстаўнікамі СЗАТ “БЕЛДЖЫ”

  

3 сакавіка.    Тэматычная прэзентацыя “Беларуская энцыклапедыя – дзецям» па кнігах папулярных энцыклапедычных серый «Белорусская детская энциклопедия», «Маленький профессор», «Ганаруся табою, Беларусь!», «Гэта наша з табою зямля», «История для школьников», «Самые-самые», «Большая энциклопедия маленького профессора».

  

На здымку: Алесь Сачанка прэзентуе сваю кнігу “Да бабулі на вёску”, выдадзеную ў серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя”.

 3 сакавіка. Прэзентацыя выдання Энциклопедия блюд из картофеля .

  

На здымку: галоўны рэдактар выдавецтва Ларыса Языковіч і аўтар кнігі “Энциклопедия блюд из картофеля” Аляксандр Баханькоў.

 3 сакавіка.    На стэндзе выдавецтва прайшлі майстар-класы народных майстроў – аўтараў кніг серыі «Энцыклапедыя народнага майстра»: лоза- і саломапляцення, лялек, пісанак.

      

  




 


Перейти к полному списку

 
© РУП "Издательство “Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2010
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
 
-->