Вы еще ничего не заказали

Навінкі мая выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»

15.05.2018

Навінкі мая выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтавала ўнікальны сацыяльна значны выдавецкі праект, прысвечаны Віцебскай вобласці, – энцыклапедыю «Гарады і вёскі Беларусі. Віцебская вобласць» (том 10, кніга 1).

Дзясяты том энцыклапедыі ўключае каля 2 тысяч артыкулаў, прысвечаных Віцебску і ўсім населеным пунктам Аршанскага, Бешанковіцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў – як сучасных, так і тых, што зніклі ў выніку сацыяльна-эканамічных змен і працэсаў урбанізацыі. Разам з гісторыяй вёсак, пасёлкаў і гарадоў тут прыводзяцца звесткі аб помніках гісторыі і культуры, прозвішчы людзей – ураджэнцаў гэтых мясцін, што вызначыліся ў гісторыі беларускай дзяржавы, пакінулі значны след у сусветнай культурнай спадчыне.

Пераплёт: цвёрды

Старонак: 696

Кошт 1 экз. :

У маі ўбачыла свет кніга Валерыя Мароза “Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры”, якая падсумоўвае вынікі вялікай працы аўтара па вывучэнні будаўніцтва і разбурэння драўляных святынь Берасцейшчыны ў XXXI стагоддзях.

У выданні апісваюцца існуючыя і страчаныя цэрквы і касцёлы, царкоўнае начынне, храналагічна распавядаецца пра рамонты і перабудовы. Акрамя задакументаваных фактаў, аўтар прыводзіць і легенды аб абразах і цэрквах, якія носяць мясцовы каларыт і могуць прыцягнуць увагу эмацыйных чытачоў. У выданні змешчаны спіс помнікаў архітэктуры ў выглядзе храналагічных табліц, геаграфічны індэкс, што дазваляе лёгка знайсці неабходныя месцы. У канцы кнігі дадаюцца ілюстрацыі, якія дазваляюць чытачу паўней уявіць багатае архітэктурнае мінулае Берасцейшчыны.

Пераплёт: цвёрды

Старонак: 512

Кошт 1 экз. : 44 руб.

Рух жыцця выклікае і рух мовы, падчас якога адны словы выходзяць з ужытку, але з’яўляюцца і новыя. Гэтым словам, якія яшчэ называюць гістарызмамі, архаізмамі і неалагізмамі і прысвечана кніга С.В. Зелянко “Словы-дзедкі і словы-дзеткі: гістарызмы і неалагізмы” (серыя “Таямніцы беларускай мовы”).

На старонках выдання кемлівыя чытачы знойдуць адказы на пытанні, чаму старэюць словы і з якой прычыны ўзнікаюць новыя, якія словы называюцца ўстарэлымі і якой спецыяльнай паметай яны суправаджаюцца ў слоўніках, хто такі лексіколаг, якія адзінкі мер аб’ёму сыпкіх і вадкіх рэчываў, даўжыні і адлегласці, вымярэння зямельнай плошчы існавалі ў нашай краіне раней і з цягам часу сышлі ў нябыт, і іншыя. Акрамя тэарэтычнай часткі, напісанай цікавай, зразумелай для дзіцяці мовай, у кнізе змешчаны займальныя заданні, сярод якіх гістарычныя задачы і шыфраграмы.

Пераплёт: інтэгральны

Старонак: 48

Кошт 1 экз.: 6 руб.

Кніга “Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Спірыдон Собаль” (серыя “Асветнікі Беларусі”) распавядае пра жыццёвы шлях славутых асветнікаў-друкароў Івана Фёдарава, Пятра Мсціслаўца і Спірыдона Собаля. Аўтар кнігі Э.С. Дубянецкі стварыў iнтэрактыўную прастору, якая дазваляе знаёмiцца з гiстарычнымi асобамi, адчуваючы каларыт XVIXVII стагоддзяў. I зрабiць гэта будзе цiкава не толькi школьнiку i настаўнiку, але і кожнаму, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа.

Пераплёт: інтэгральны

Старонак: 64

Кошт 1 экз.: 8 руб.

Чытачу прапануецца чарговая кніга з серыі “Гісторыя для школьнікаў”. “Андрэй Полацкі” адзін з самых знакамітых князёў XIV стагоддзі, сын вялікага князя Альгерда і ўнук другога вялікага князя – Гедыміна. Удзельнік многіх вялікіх бітваў свайго часу, такіх як бітвы ля Сініх Вод і на рацэ Вожа, Кулікоўская бітва, князь Андрэй пражыў доўгае жыццё, поўнае небяспек і прыгод, і загінуў, як належыць сучаснасці ваяру і абаронцу роднай зямлі, у бітве на рацэ Ворскла, заслужыўшы павагу і сяброў, і ворагаў. Кніга рэкамендавана для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама для ўсіх, каго цікавіць гісторыя Беларусі.

Пераплёт: мяккі

Старонак: 48

Кошт 1 экз.: 6 руб.


Перейти к полному списку

 
© УП "Издательство "Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2018
пер. Калинина, 16, 220012, г. Минск, Республика Беларусь
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
Cоциальные сети:




 
-->