Вы еще ничего не заказали

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») прэзентавала чарговую навінку — альбом твораў Бялыніцкага-Бірулі "Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…”

07.07.2018

7 ліпеня

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») прэзентавала чарговую навінку — альбом твораў Бялыніцкага-Бірулі "Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…”

Дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч пазнаёміў наведвальнікаў з творчасцю беларускага мастака, нацыянальнага генія, майстра імпрэсіяністычнага пейзажа Вітольда Бялыніцкага-Бірулі (1872–1957).

Жывапісец вымушаны быў  у выніку розных абставін жыць і працаваць у Расіі, але да апошняй хвіліны душой і думкамі вяртаўся да сваёй малой Радзімы, якая ўзгадавала яго і вывела на сусветна вядомую сцяжыну мастацтва.  Улічваючы прадстаўленыя карціны, альбом атрымаўся вельмі цёплым. Выдадзены пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, на беларускай, рускай і англійскай мовах. 

У час фестывалю выдавецтва сумесна з “Магілёўсаюздрукам” прэзентавала і іншыя кніжныя навінкі, прысвечаныя малой Радзіме.

БелЭн.

На фота: Дырэктар У. Андрыевіч праводзіць прэзентацыю альбома твораў В. Бялыніцкага-Бірулі "Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…”

     


Перейти к полному списку

 
© УП "Издательство "Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2018
пер. Калинина, 16, 220012, г. Минск, Республика Беларусь
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
Cоциальные сети:




 
-->