Вы еще ничего не заказали

Трэці том «Янка Купала» прэзентавалі ў краме «Белкнігі»

28.01.2019

Трэці том «Янка Купала» прэзентавалі ў краме «Белкнігі»

Заключны трэці том персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала» прадставіла выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі» у кніжнай сталічнай краме «Кнігі і кніжачкі». Гасцямі імпрэзы сталі вучні мінскай гімназіі № 23.

Трэці том складаецца з амаль 1200 артыкулаў на 416 старонках, каляровых і чорна-белых ілюстрацый. Вядучы навуковы рэдактар рэдакцыі літаратуры, мастацтва і культуралогіі выдавецтва Сяргей Моўчан расказаў пра тое, што яшчэ ў 1986 годзе ў Мінску быў выдадзены першы аднатомны энцыклапедычны даведнік «Янка Купала»: «За 20 гадоў адкрыліся новыя старонкі ўспамінаў пра Купалу, абставіны яго грамадскай і літаратурнай дзейнасці. Гэта і з'явілася штуршком да працягу працы над стварэннем маштабнага выдання пра класіка айчыннай літаратуры».

У трохтомніку знаходзяцца размешчаныя па алфавіце энцыклапедычныя артыкулы пра творчасць і жыццёвы шлях беларускага паэта. Аўтары апошняга тома (літары «П» − «Я») расказваюць пра рускіх, армянскіх, кыргызскіх, казахскіх перакладнікаў, пра тыя месцы, дзе пабываў класік беларускай літаратуры. Пры гэтым энцыклапедыя ўключае біяграфіі звязаных з лёсам Купалы вядомых паэтаў розных краін.

«Персанальная энцыклапедыя «Янка Купала» − важкая, фундаментальная праца, якая аб'яднала некалькі пакаленняў даследчыкаў Купалы. У кожным томе свае адметныя асаблівасці. Напрыклад, трэці том адлюстроўвае летапіс жыцця беларускага класіка, а першы паказвае палітру яго паэзіі ў перакладах на іншыя мовы, акрамя таго ў ім шмат рэпрадукцый карцін і фатаграфій», − адзначыў С. Моўчан.

Дзеці актыўна задавалі супрацоўніку выдавецтва пытанні, якія іх цікавяць, а пад канец сустрэчы з задавальненнем паглядзелі і пагарталі знакавае выданне.

    




Перейти к полному списку

 
© УП "Издательство "Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2019
пер. Калинина, 16, 220012, г. Минск, Республика Беларусь
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
Cоциальные сети:




 
Яндекс.Метрика